Студопедия.Орг Главная | Случайная страница | Контакты | Мы поможем в написании вашей работы!  
 

Кантрольныя пытанні да тэмы№10



1. Якія мэты стаялі перад Сакрэтным камітэтам, Галоўным камітэтам па сялянскім пытанні, Рэдакцыйнымі камісіямі напярэдадні адмены прыгонніцтва?

2. На падставе якіх дакументаў адмянялася прыгоннае права на Беларусі?

3. Чым адрозніваюцца два “Мясцовых...” палажэння, згодна з якімі праводзілася рэформа на беларусі?

4. У чым была сутнасць часоваабавязаннага становішча? Калі сяляне станавіліся ўладальнікамі сваёй зямлі?

5. На якія ўступкі пайшоў урад пасля правядзення адмены прыгонніцтва і з чым гэта было звязана?

6. Якія былі асаблівасці правядзення іншых буржуазных рэформаў на Беларусі?

7. У чым сутнасць адработачнай сістэмы вядзення панскай с/г.

8. Якія асноўныя мэты дзеяння Сялянскага банку.

9. Як сусветны аграрны крызіс 80-х гг. XIX ст. адбіўся на гаспадарке Беларусі?

10. Як адбывалася развіццё чыгункі на Беларусі.

11. Якія існавалі крыніцы фарміравання беларускай буржуазіі і пралетарыяту?

12. Якія наступствы для беларускай прамысловасці мелі сусветныя эканамічныя крызісы 70-80 гг. XIX ст.?


ТЭМА 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У XIX СТ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі

Асноўныя паняцці:

Народная (сялянская) культура; старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя; свецкасць культуры; дыферэнцыяцыя культуры; паланізацыя; русіфікацыя; Віленская навучальная акруга; каталіцкая манастырская адукацыя; беларусазнаўства; музей старажытнасцяў; «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» А.Кіркора; рамантызм; рэалізм; класіцызм; неаготыка; “мураўёўка”; жанры жывапісу; Віленская школа жывапісу; Полацкая езуіцкая акадэмія; касцёльная скульптура; рэформа адукацыі 1864 г.; газета “Мінскі лісток”; даследчыкі фальклору; “лацінка”; канфесіянізмы; “мяжа аседласці”; “заходнерусізм”.

Асноўнымі крыніцамі адраджэння беларускай культуры ў XIX стагоддзі сталі народная (сялянская) культура і старабеларуская пісьмова-культурная традыцыя. Перадумовамі адраджэння беларускай культуры сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Еўропе, уплыў рускай і польскай дэмакратычнай культур на беларускае адукаванае насельніцтва (галоўным чынам праз адукацыю і літаратуру). На першым этапе нацыянальна-адраджэнскага руху, які ахопліваў пешую палову XIX стагоддзя, адбывалася станаўленне новай беларускай літаратуры (П.Багрым, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.), нацыянальнага тэатра (В.Дунін-Марцінкевіч), пачалося даследванне народнага побыту і творчасці. Другі этап (пасля паўстання 1863 года) характаразаваўся далейшым развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Усведамленнем гістарычнай спадчыны Беларусі, адмовай ад рамантычных мар на аднаўленне Рэчы Паспалітай. Галоўны накірунак у гэты час – развіццё ўласнай культуры і дзяржаўнасці. Беларуская культура размяжоўваецца з пануючымі ў краі расійскай і польскай культурамі.





Дата публикования: 2014-10-19; Прочитано: 499 | Нарушение авторского права страницы | Мы поможем в написании вашей работы!



studopedia.org - Студопедия.Орг - 2014-2024 год. Студопедия не является автором материалов, которые размещены. Но предоставляет возможность бесплатного использования (0.007 с)...